| Цитата |
Вика пишет:
а дзе можна купіць казкі Елены? Можа, Настасья ведае? )))) |
Віка, я мяркую, што кніжкі Алены можна знайсці ў Доме кнігі “Светоч” на пр. Пераможцаў, 11. Але калі раптам іх там не будзе – я вам дам што-небудзь пачытаць! :) Дарэчы, беларускія дзіцячыя кніжкі па сваёй якасці часам нашмат лепей (і папера, і афармленне), чым расейскія, а па цане значна таннейшыя. Проста іх мала хто купляе, бо яны ж на “не моднай” беларускай мове… ((( Хаця можна знайсці і двухмоўны зборнік казак. Проста трэба шукаць, глядзець, параўноўваць.