[QUOTE]Berkana13 пишет: А вось, напрыклад, аддаць сваю дачку ў беларускамоўны дзіцячы садок я не магу. Таму што няма ў нас такіх!”
Затое ў Гданьску плануецца адкрыццё беларускамоўнага ліцэя ((( Як кажуць, хочаш ведаць родную мову – едзь за мяжу!
[QUOTE]Berkana13 пишет:
Але ж неадступна зудзіць пытанне - А чаму ж па-руску?!
Шаноўная Berkana13, сэрцам я разумею вашае недаўменне. Але ж мы стараліся сыходзіць з аб’ектыўнай рэальнасці. Наш партал – рускамоўны. Але мы, яго стваральнікі – беларусы, і выказаць свою асабістую любоў да роднай мовы і заклапочаннасць яе лёсам нам таксама неяк хочацца. Па-першае, арыгінальныя творы (проза, паэзія) мы плануем размяшчаць на партале ў адпаведных рубрыках, сёе-тое там ужо ёсць, то бок, хто любіць беларускую літаратуру, хто піша празаічна-паэтычныя творы на мове, хто хоча сваім словам зрабіць нейкі ўнёсак у адраджэнне мовы – калі ласка, далучайцеся, будзем вельмі ўсцешаныя! Дадзены ж артыкул напісаны студэнтам-хімікам, які толькі вывучае мову, і напісаны не пра мову выключна, а наогул пра тое, кім мы, беларусы, самі сябе адчуваем. Ды й мы тут, у рэдакцыі, не беларускамоўныя філолагі, каб добра рэдагаваць беларускамоўныя артыкулы і пакуль спрабуем нешта рабіць з таго, што маем, што самі можам, так бы мовіць. Іншая справа, калі ў будучым у нас з’явяцца выключна беларускамоўныя аўтары, сапраўдныя спецыялісты ў пытаннях мовы і беларускай культуры наогул, якіх сапраўды варта і размяшчаць у “арыгінале”, і дубліраваць.
І яшчэ, Berkana13, беларускамоўныя беларусы, прынамсі, яны ж і без таго выдатна разумеюць, як важна чалавеку ведаць сваю мову, свае карані, што значыць ганарыцца сваім, родным, але іншая справа (і ў гэтым ёсць вялікая праблема, на наш погляд), што многія беларусы проста пра гэта не задумваюцца, як і я калісьці, як і наш аўтар і яшчэ шмат хто. Таму вось і хочацца быць максімальна зразумелымі і, калі хочаце, максімальна натуральнымі, шчырымі, не штучнымі то бок. Да таго ж у нэце, мне здаецца, як раз хапае беларускамоўных сайтаў, калі ўжо нехта мае патрэбу размаўляць ці чытаць выключна па-беларуску. Такі чалавек проста не будзе чытаць наш партал :) Таксама выбачайце за памылкі друку :)
Настасья